Франья Туджман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Франья Туджман
харв.: Franjo Tuđman
Сцяг1-ы Прэзідэнт Харватыі
25 ліпеня 1990 — 10 снежня 1999
Папярэднік новы пост; ён сам як старшыня Прэзідыума Харватыі
Пераемнік Влатка Паўлеціч (в.а.)
Сцяг9-ы Старшыня Прэзідыума Харватыі
30 мая 1990 — 25 ліпеня 1990
Папярэднік Іва Лацін
Пераемнік пост скасаваны; ён сам як прэзідэнт Харватыі

Нараджэнне 14 мая 1922(1922-05-14)[1][2][…]
Смерць 10 снежня 1999(1999-12-10)[1] (77 гадоў)
Месца пахавання
Жонка Ankica Tuđman[d]
Дзеці Miroslav Tuđman[d]
Нацыянальнасць Харват
Партыя Харвацкая дэмакратычная садружнасць
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень доктар філасофіі
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Ваенная служба
Гады службы Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка Югаславія 1941—1961
Харватыя 1995—1999
Род войскаў Узброеныя сілы Харватыі
Званне Югаславія генерал-маёр
Харватыя маршал Харватыі (верхаўнік)
Бітвы Другая сусветная вайна
Узнагароды

Харватыя

Ордэн Караля Таміслава на стужцы з Вялікай Зоркай
Ордэн Караля Таміслава на стужцы з Вялікай Зоркай
Ордэн каралевы Алены
Ордэн каралевы Алены

СФРЮ (пазбаўлены ўсіх узнагарод у 1981 годзе)

Ордэн Партызанскай Зоркі III ступені Партызанская памяць 1941

Замежныя

Вялікі крыж ордэна Вызваліцеля Сан-Марціна
Вялікі крыж ордэна Вызваліцеля Сан-Марціна
Кавалер Вялікага крыжа Ваеннага ордэна Італіі
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Збавіцеля
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Збавіцеля
Кавалер ордэна Турэцкай Рэспублікі 1 класа
Кавалер ордэна Турэцкай Рэспублікі 1 класа
Медаль Жукава
Медаль Жукава
Сайт tudjman.hr
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Франья Туджман (харв.: Franjo Tuđman; 14 мая 1922, Загора — 10 снежня 1999, Заграб) — харвацкі дзяржаўны і палітычны дзеяч, прэзідэнт Харватыі (1990—1999). Маршал (1995). З 1941 ваяваў у складзе Югаслаўскай Народна-вызваленчай арміі, у складзе якой служыў і па заканчэнні Другой сусветнай вайны (да 1961), быў членам Кампартыі Югаславіі (выключаны ў 1965). Працаваў дырэктарам Інстытута гісторыі рабочага руху ў Заграбе (да 1965). Абвінавачаны ў нацыяналістычных поглядах, два разы сядзеў у турме. Туджман абіраўся парламентам на пост прэзідэнта Харватыі ў 1990 і быў пераабраны на прамых выбарах у 1992. Нягледзячы на дрэнны стан здароўя, быў пераабраны на трэці тэрмін у чэрвені 1997.

Вядомы таксама як гісторык з рэвізіянісцкімі і нацыяналістычнымі поглядамі (у прыватнасці, у сваіх кнігах ён сцвярджаў, што усташы забілі нашмат менш сербаў, чым ім прыпісваюць, што крытыка ўсташоў накіраваная на знявагу нацыянальнай годнасці харватаў і «сербізацыю» Югаславіі).

У прысудзе ваеннаму і палітычнаму кіраўніцтву баснійскіх харватаў за 29 мая 2013 Гаагскі трыбунал адзначыў, што Франья Туджман быў удзельнікам супольнай злачыннай змовы, мэтай якой было выгнанне нехарвацкага насельніцтва з тэрыторый, якія павінны былі стаць часткай харвацкай дзяржавы на тэрыторыі Босніі і Герцагавіны[4].

Зноскі

  1. а б Franjo Tudjman // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Franjo Tudjman // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  4. Six Senior Herceg-Bosna Officials Convicted (англ.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]